«Купалаўцы» сумесна з нямецкай культурніцкай арганізацыяй KuB/Kulturverein Belarus падрыхтавалі новы праект у форме творчых лабараторый. Першы раз незалежная тэатральная трупа выйдзе ў жывы эфір з чыткамі 26 лістапада на сваём YouTube канале.
Kupalaucy: Kuo Vadis? – гэта новы тэатральны праект незалежнай тэатральнай трупы і нямецкай культурніцкай арганізацыі KuB/Kulturverein Belarus. Праект прэзентаваны ў форме так званых творчых лабараторый i прасоўвае маладую беларускую лiтаратуру i драму ў супрацоўніцтве паміж беларускімі i нямецкiмi спецыялiстамi.
«У кастрычнiку 2022 году тры тандэмы маладых аўтараў і рэжысэраў – Сяргея Лескеця і Рамана Падалякі, Ганны Златкоўскай і Андрэя Саўчанкi, Аляксандра Чарнухi і Марыны Мiхальчук – былi запрошаны да ўдзелу ў першай лабараторыi праекта, – гаворыцца ў прэс-рэлізе. – У вынiку iх сумеснай працы над ужо iсным лiтаратурным матэрыялам былi створаны тры новыя п’есы. Такiм чынам, праект асьвятляе тры вымярэньні беларускай ідэнтычнасьці ў трох новых творах: традыцыі i беларускія каранi, рэчаіснасьць вымушанай эміграцыі і кафкiянства iснай бюракратыі».
У другой лабараторыі да аўтараў далучыліся акцеры і рэжысёры незалежнай трупы «Купалаўцы», а таксама беларускія i нямецкія мастакі i спецыялісты.
Прэзентацыя прэм’ер трох чытак-спектакляў ужывую пройдзе ў тэатры Рампэ ў Штутгарце 26 лістапада, пачатак паказу – 18:00 нямецкага часу. Спэктаклi будуць па-беларуску з нямецкiмi субтытрамi. Стрым, а потым і запіс, будуць даступны на YouTube а 20:00 па беларускім часе. Працягласць чытак: прыблізна 40 хвілін з 15-хвіліннымi антрактамі.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.