У Сеціва зноў выклалі фільм «Купала», які ўлады не выдалі ў пракат

У Сеціва зноў выклалі фільм «Купала», які ўлады не выдалі ў пракат
Фільм кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага пра Янку Купалу зноў выклалі ў Сеціва. Стужку можна паглядзець і на YouTube, але цяпер «Купала» даступны ў добрай якасці і з англійскімі субцітрамі.

У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя. Здымкі праходзілі ў Музеі народнай архітэктуры і быту і ў Смалявічах. Ролю Янкі Купалы выканаў латвійскі акцёр Мікалай Шэстак. Таксама ў стужцы зняліся цяпер палітвязні Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч, але рэжысёр не ўключыў іх у фінальную версію фільма.

Прэм’ера гістарычнай драмы была запланавана ў лістападзе 2019-га на Дзень беларускага кіно, але паказ так і не адбыўся. У пракат фільм таксама не выйшаў. Ішлі чуткі, што з яго хацелі зрабіць 4-серыйную версію для тэлебачання.

Прэм’ерны паказ стужкі ўсё ж такі прайшоў 14 лістапада 2020 года на пляцоўцы міжнароднага фестывалю кіно «Маскоўская прэм’ера», там яму ўручылі прыз у намінацыі «Падзея года», і болей фільм не дэманстраваўся, як кажуць, з палітычных прычын.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться