Беларусаў запрашаюць на першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

Беларусаў запрашаюць на першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
У Варшаве 16 і 17 верасня пройдзе першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Уваход вольны, трэба толькі зарэгістравацца.

У Варшаве 16 і 17 верасня пройдзе першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Уваход вольны, трэба толькі зарэгістравацца.

Як пішуць арганізатары, галоўнай мэтай Кангрэса з’яўляецца пошук і стварэнне ўмоў для развіцця беларускай культуры і захавання культурнай спадчыны Беларусі.

Што будзе:

  • дыскусіі для стварэння і рэалізацыі мастацкiх праектаў, падтрымкi дзеячаў культуры ў Беларусі і за яе межамі;
  • супраца паміж беларускімі і еўрапейскімі творцамі і культурнымі арганізацыямі;
  • інфармаванне мiжнароднай супольнасцi аб актуальнай сітуацыі з рэпрэсіямі беларускіх творцаў і культурных арганізацый у Беларусі.

Калі: 16-17 верасня.

Дзе: Centrum Kreatywności (Targowa, 56).

Уваход: вольны, патрэбна рэгістрацыя.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
поделиться