За 2 гадзіны большую частку квіткоў на канцэрт «Крамбамбулі» прадалі

За 2 гадзіны большую частку квіткоў на канцэрт «Крамбамбулі» прадалі
Сёння ў 12:00 пачаўся продаж квіткоў на першы за 9 гадоў канцэрт гурта «Крамбамбуля». Выступ адбудзецца 31 мая ў рэстаране-піваварні «Друзья». Праграма называецца «Піраты Камсамольскага возера», выконваць будуць усе лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.

мы здесь

Квіткі каштуюць ад 22 да 38 рублёў. Па словах арганізатараў, на 14:30 панядзелка прадалі 600 з 800 квіткоў. Таму на астатнія 200 у вас яшчэ ёсць надзея.  

Папярэдні сольны канцэрт «Крамбамбулі» адбыўся ў Мінску ў лютым 2008 года ва ўжо не існуючым клубе Westworld Club, таксама вядомым пад неафіцыйнай назвай «Шайба» (зараз на яго месцы Cotton Club).

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter