Ура! Тая самая «Калядная крама» ў Мінску ўжо працуе

Ура! Тая самая «Калядная крама» ў Мінску ўжо працуе
Каманда «Каляднай крамы» (Кальцова, 32) паведаміла, што тая адкрываецца ўжо з 1 кастрычніка.

Каманда «Каляднай крамы» (Кальцова, 32) паведаміла, што тая адкрываецца ўжо з 1 кастрычніка.

Што за крама

Гэта крама з каляднымі ўпрыгажэннямі, якая акрамя продажу ёлачных цацак кожны год робіць неверагодныя калядныя інсталяцыі. Таксама каманда «Каляднай крамы» працуе амаль над усімі тэматычнымі інсталяцыямі ў Dana Mall.

«Ялінкі, агеньчыкі, калядныя вёскі і, вядома, тысячы аздоб з усяго свету, у тым ліку наш асабісты ўнёсак – унікальныя аздобы мануфактуры Kaliady, якія трапляюць у сэрца», – пішуць на старонцы крамы.

Як трапіць

«Калядная крама» знаходзіцца на Кальцова, 32 і ў кастрычніку будзе працаваць без выхадных з 10:00 да 20:00. Сайт і дастаўка будуць даступны з 16 кастрычніка.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться