Крута! Беларусаў запрашаюць распрацаваць фірмовы стыль для музея Якуба Коласа

Крута! Беларусаў запрашаюць распрацаваць фірмовы стыль для музея Якуба Коласа
У 2024 годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы дзень нараджэння і запускае конкурс творчых работ «Музей 65.0» на распрацоўку фірмовага стылю.

У 2024 годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы дзень нараджэння і запускае конкурс творчых работ «Музей 65.0» на распрацоўку фірмовага стылю.

Што трэба рабіць?

Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы па наступных напрамках:

  • стварэнне часовага лагатыпа да 65-годдзя музея, які будзе выкарыстоўвацца на працягу юбілейнага года, і каляровае рашэнне фірмовага стылю;
  • стварэнне фірмовага шрыфту для музея;
  • стварэнне ілюстрацыі музея;
  • стварэнне эксплікацыі для выкарыстання ў музейнай прасторы.

Умовы творчых прац

  • Праца павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп’ютарнай графікі.
  • Праца павінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы і змяшчць у сабе элементы, якія адлюстроўваюць гэта.

Прыём прац ажыццяўляецца да 31 студзеня 2024 года (уключна) на электронную пошту музея – muzeykolas@yandex.ru.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться