Новости За день
CityDog.io

Вось тут можна расказаць, які для вас колер Беларусі, і атрымаць прыз

Вось тут можна расказаць, які для вас колер Беларусі, і атрымаць прыз
Iнстаграм-праект «Беларуская мова пакрысе» разам з вільнюскай кнігарняй @hartajka запусцілі конкурс да дня народзінаў Міхала Анемпадыстава – беларускага мастака, дызайнера і паэта. У якасці прыза можна атрымаць адметныя кнігі-альбомы «Колер Беларусі» і «Простыя словы».

Міхал Анемпадыстаў быў фатографам, дызайнерам, паэтам і візуальным даследчыкам Беларусі.

За год да смерці ён выдаў працу ўсяго жыцця – «Колер Беларусі», – а праз некалькі гадоў выйшла кніга ўспамінаў «Простыя словы» з фотаздымкамі і цёплымі словамі сучаснікаў пра тое, якім быў Міхал і які ўплыў ён зрабіў на кожнага паасобку і на культуру Беларусі ў цэлым.

Iнстаграм-праект @pakrysie разам з вільнюскай кнігарняй @hartajka ладзяць конкурс.

Умовы простыя:

  • зрабіць рэпост гэтага допісу і напісаць у каментарыях «удзельнічаю»;
  • апублікаваць да 20 сакавіка на сваёй старонцы допіс ці рылс і паразважаць у ім на тэму «Колер Беларусі – які ён?» (тэкст, фота ці відэа ў фармаце публікацыі на вашай старонцы, але не Stories);
  • напісаць у сваёй публікацыі: «Удзельнічаю ў конкурсе #мойколербеларусі ад @pakrysie & @hartajka», каб ваш допіс можна было знайсці па хэштэгу.

Вынікі конкурсу – 20 сакавіка.

Прыз для першага пераможцы – «Колер Беларусі», для другога – «Простыя словы».

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter