Instagram-праект «Бачная», які расказвае пра беларусак, пра якіх варта ведаць, запусціў файны розыгрыш. Галоўны прыз – круты мерч (фірмовыя налепкі і торбы) з выбітнымі беларускамі.
«Мы шчыра захапляемся беларускамі і рады распавядаць пра іх. Прапануем і вам падзяліцца гісторыямі беларусак, якімі вы захапляецеся. Гэта могуць быць вядомыя людзі мінулага і сучаснасці, вашы блізкія і нават вы самі», – пішуць аўтары.
Умовы конкурсу:
- распавесці пра беларуску, якой захапляецеся, у сторыс ці пасце;
- адзначыць старонку «Бачная» @bacnaja_project і тэг #bacnaja.
Прыняць удзел у конкурсе можна да 12 сакавіка ўключна.
У панядзелак, 13 сакавіка, будуць разыграны 7 торбаў у кожным з гарадоў: Варшава, Вільнюс і Тбілісі.
«Калі вы жывяце не ў гарадах розыгрышу – усё роўна далучайцеся да акцыі, – дадаюць стваральнікі праекта. – Зробім беларусак бачнымі разам».
Дарэчы, вось тут можна даведацца 11 цікавых фактаў пра паэтку, пісьменніцу і грамадскую дзяячку Ларысу Геніюш, якая стала гонарам і годнасцю свядомых беларусаў.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: @bacnaja_project.