Новости За день
CityDog.io

Крута! «Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар Караткевіча

Крута! «Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў у гонар Караткевіча
Завод «Луч» стварыў серыю гадзіннікаў, прысвечаную пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Іх будзе ўсяго 95 штук – па колькасці гадоў з дня яго нараджэння.

Завод «Луч» стварыў серыю гадзіннікаў, прысвечаную пісьменніку Уладзіміру Караткевічу. Іх будзе ўсяго 95 штук – па колькасці гадоў з дня яго нараджэння.

Серыя атрымала назву «Мова» і прымеркавана да Дня роднай мовы. Гадзіннікі зроблены на механізме «Луч-2209» – самым тонкім у гісторыі завода.

Як паведамілі Onliner на заводзе, на цыферблаце можна ўбачыць такую ​​цытату Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».

Як піша каманда завода ў сацсетках, гэты гадзіннік «адлюстроўвае самога пісьменніка. У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека».

Купіць гадзіннік ужо можна ў фірмовых крамах «Луч» або на сайце. Кошт – 1495 руб. Дарэчы, напярэдадні калекцыю прэзентавалі ў Музеі гадзіннікавай справы, дзе таксама адкрылася выстава пра Караткевіча. Наведаць яе можна з 21 лютага па 21 сакавіка на Натуралістаў, 3.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter