Брэнд Rabi Pilna выпусціў новую калекцыю «Простыя словы», натхнёную беларускім дызайнерам, мастаком і паэтам Міхаілам Анемпадыставым.
Каманда брэнда піша ў сваім інстаграме, што калекцыя футболак «Простыя словы» з цытатамі Міхаіла Анемпадыстава ўжо даступная для заказаў у двух колерах і фасонах.
У сваёй калекцыі брэнд вырашыў выкарыстаць пяць выразаў майстра:
- «Я твайго не вазьму, я свайго не аддам».
- «Ад нуды ды бяды ўратуюся сам».
- «Час збіраць камяні, час расці камяням».
- «Я люблю, калі свеціць сонца рана ранкам праз фіранкі».
- «Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы».
Хто такі Міхаіл Анемпадыстаў?
Гэта беларускі паэт, мастак, дызайнер і культуролаг. Адзін з самых вядомых праектаў Міхаіла Анемпадыстава – кніга «Колер Беларусі», дзе ён даследаваў уплыў колеру на беларускую культуру і традыцыі.
Акрамя таго, Міхаіл актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцці Беларусі і імкнуўся папулярызаваць беларускую мову і культуру.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.