Каманда выдавецтва «Янушкевіч» у сваіх сацсетках расказала пра навінкі, якія хутка паступяць у продаж.
«Ужо ў маі нашы (а таксама і вашы) кніжныя паліцы папоўняцца неверагоднымі навінкамі, якія мы вельмі чакаем. А вы?» – анансуе «Янушкевіч» у Instagram-акаўнце.
Якія кнігі хутка можна будзе пачытаць па-беларуску
- Казка для дзяцей ад мастачкі Эльгі Паповай «Мора ў горадзе»,
- прыгодніцкі раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба»,
- пераклад на беларускую мову «Ззяння» Стывена Кінга.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
поделиться