У Мінску выйдзе чарговая незвычайная кніга пра Скарыну

У Мінску выйдзе чарговая незвычайная кніга пра Скарыну
Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на новую кнігу «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны», якая працягвае серыю кніг пра першадрукара.

Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на новую кнігу «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны», якая працягвае серыю кніг пра першадрукара.

Што за кніга?

«Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» ад Аляксандра Калбаскі – гэта незвычайная гісторыя пачатку вялікай дарогі па выбудоўванні еўрапейскага культурнага шляху Францішка Скарыны. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.

Кніга працягвае серыю выданняў пра першадрукара.

Калі памятаеце, выдавецтва «Тэхналогія» напрыканцы мая ўжо выдала дзве незвычайныя кнігі пра Францішка Скарыну: для дзяцей – з займальнымі заданнямі, для дарослых – у выглядзе доследу вядомага беларускага ўрача пра хваробы першадрукара.

 

Як замовіць?

Зараз на кнігу ідзе перадзамова на сайце выдавецтва. Папярэдняя меркаваная дата пачатку адгрузак – 17 ліпеня.

Кошт па перадзамове – 28 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

Фото: Tn.by.

поделиться