Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла кнігу пра катастрофу ў Магілёве, якая адбылася ў 1942 годзе з-за абрушэння дамбы на рацэ Дубравенцы. Гэты патоп увайшоў у гісторыю як «Магілёўскае цунамі». І цяпер пра яго можна падрабязней прачытаць у аднайменнай кнізе.
Каманда выдавецтва нагадала ў інстаграме, што 10 красавіка 1942 года ў Магілёве здарылася трагедыя – праз абрушэнне дамбы раптоўная паводка знішчыла дамы і забрала шмат жыццяў. За некалькі хвілін хваля вады нанесла вялікія страты: разбурыла больш за сто дамоў, а сотні людзей загінулі.
Новая кніга сабрала звесткі пра гэту падзею і ўключае ў сябе рэдкія фотаздымкі з архіва Алега Давіда Лісоўскага. Кніга ўжо даступна на сайце Knihauka.com і платформе Allegro. Кошт – 59,90 зл.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.