У выдавецтве «Тэхналогія» выходзіць фэнтэзі для падлеткаў на беларускай мове

У выдавецтве «Тэхналогія» выходзіць фэнтэзі для падлеткаў на беларускай мове
Выдавецтва «Тэхналогія» анансавала старт продажаў новай аповесці-фэнтэзі Надзеі Ясмінска «Заклінальнік аднарогаў».

Выдавецтва «Тэхналогія» анансавала старт продажаў новай аповесці-фэнтэзі Надзеі Ясмінска «Заклінальнік аднарогаў».

Гэта захапляльная кніга для падлеткаў (12+), дзе паўстаюць тэмы сяброўства, складанага жыццёвага выбару, сям’і, здрады і подласці, першай сімпатыі і закаханасці.

Кнігу ўжо можна замовіць на сайце выдавецтва, кошт па перадзамове – 20,8 руб.

Надзея Ясмінска – беларуская пісьменніца і драматург. Піша на рускай і беларускай мовах для дзяцей і падлеткаў. Лаўрэат адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў, а таксама ўладальніца прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Минск
поделиться