У Мінску выходзіць кніга з гумарыстычнымі гісторыямі з жыцця Коласа і Купалы

У Мінску выходзіць кніга з гумарыстычнымі гісторыямі з жыцця Коласа і Купалы
Напрыканцы мая ў Мінску выходзіць кніга «Купала і Колас жартуюць» аўтарства Паўла Каралёва. У кнігу ўвойдуць незвычайныя эпізоды і анекдатычныя сітуацыі, у якія траплялі беларускія класікі.

Напрыканцы мая ў Мінску выходзіць кніга «Купала і Колас жартуюць» аўтарства Паўла Каралёва. У кнігу ўвойдуць незвычайныя эпізоды і анекдатычныя сітуацыі, у якія траплялі беларускія класікі.

Гісторык, экскурсавод і краязнаўца Павел Каралёў на працягу апошніх пяці гадоў збіраў успаміны пра забаўныя гісторыі, досціп і гумар Якуба Коласа і Янкі Купалы. У кнізе вобразы пісьменнікаў з сур’ёзных і акадэмічных пераўтвараюцца ў блізкія і непасрэдныя.

Колькасць тыражу «Купала і Колас жартуюць» будзе залежаць ад таго, ці будзе попыт на кнігу ўжо цяпер.

Па спасылцы можна зрабіць папярэдні заказ і тым самым падтрымаць друк, а таксама атрымаць скідку.

Кошт 20 руб. дзейнічае пры аплаце да 15 мая.

У кнізе плануецца 300 старонак тэкстам з ілюстрацыямі, а на цвёрдай вокладцы – фрагмент шаржу з пісьменнікамі, які зроблены амаль 90 гадоў таму.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться