Выйшла аўдыякніга самай вядомай настаўніцы Беларусі. Дапамаглі беларусы з Google

Выйшла аўдыякніга самай вядомай настаўніцы Беларусі. Дапамаглі беларусы з Google
Кніга «Мая школа» Ганны Севярынец выйшла ў аўдыяфармаце пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Кніга «Мая школа» Ганны Севярынец выйшла ў аўдыяфармаце пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Ганна Севярынец – адна з самых медыйных настаўніц Беларусі, яна даследчыца беларускай літаратуры, пісьменніца і папулярная блогерка. У 2017 годзе стала лаўрэаткай конкурсу «Настаўнік года Мінскай вобласці» і фіналісткай гэтага ж конкурсу ў 2020 годзе; яе вучні шмат разоў станавіліся пераможцамі алімпіяд і конкурсаў.

Спадарыня Ганна займаецца літаратурнымі даследаваннямі і архіўнымі пошукамі. Яна адшукала архіў паэта Алеся Дудара і склала найбольш поўны збор яго твораў – «Алесь Дудар. Выбраныя творы» (2017). Таксама склала і напісала кнігі: «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго» (2017), «Вакол Пятра Глебкі» (2019), «Тры Анегіны» (2020), «Янка Купала. Выбраныя творы» (2020).

Лаўрэатка літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» у 2017 годзе.

Што за кніга

«Мая школа», як піша сама аўтарка, гэта не ўспаміны, не настаўніцкі дзённік, не блог у «Фэйсбуку», а мастацкі твор з усімі адпаведнымі атрыбутамі. Па словах пісьменніцы, усе героі, сітуацыі, школы і горад у гэтай кнізе альбо прыдуманы, альбо моцна пераасэнсаваны з гледжанага ў жыцці, таму ўсе супадзенні выпадковыя.

Папяровая версія выдадзена выдавецтвам «Лімарыус» і стала сапраўдным бестселерам, а ў аўдыяфармаце кніга выйшла пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

Паслухаць яе можна тут, першая глава кнігі бясплатна даступна таксама і на YouTube.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

Фото: Audiobooks.by.

#Минск
поделиться