Беларускі digital-folk-гурт TRAVA выпусціў кліп на свой першы сінгл – Čornaja Nočka. Паглядзіце: атрымалася Dark Kupalinka нашых часоў.
Выразнае відэа знята ў старым зернясховішчы, а таксама на чырвонай парахоўні каля Модліна пад Варшавай.
Як дзеляцца музыкі, «кадры перадаюць атмасферу сумнай, але прыгожай казкі пра нас з вамі. Пра тых, хто ідзе праз “чорную ночку” сярод парэшткаў старога жыцця і намагаецца, як той Маленькі прынц Экзюперы, захаваць сваю “ружу” – свае каштоўнасці, сваю ідэнтычнасць, сябе».
Гурт Trava быў заснаваны ў 2022 годзе ў Вільнюсе, цяпер музыкі базіруюцца ў Варшаве. Свой музычны напрамак Trava вызначае як digital folk. «Чорная ночка» – дэбютны сінгл гурта.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.