Кітаец расказаў, як прыйшоў да беларускай мовы. Ён размаўляе вельмі добра

Кітаец расказаў, як прыйшоў да беларускай мовы. Ён размаўляе вельмі добра
У TikTok з’явіўся профіль tbm.blr Таварыства беларускай мовы, дзе кітаец добра размаўляе па-беларуску. Першае відэа за тыдзень набрала амаль 55 000 праглядаў і больш за 550 каментарыяў.

У TikTok з’явіўся профіль tbm.blr Таварыства беларускай мовы, дзе кітаец добра размаўляе па-беларуску. Першае відэа за тыдзень набрала амаль 55 000 праглядаў і больш за 550 каментарыяў.

Першае відэа ў акаўнце tbm.blr з’явілася каля тыдня таму. На ім кітаец Валянцін упэўнена размаўляе па-беларуску. Ролік хутка стаў папулярным: яго паглядзелі амаль 55 000 разоў.

Тры дні таму там жа апублікавалі відэа, у якім кітаец патлумачыў, як і чаму пачаў вывучаць беларускую мову. Паводле яго слоў, усё пачалося ў 2019 годзе, калі ў яго кітайскім універсітэце адкрыўся факультэт беларускай мовы. Тады Беларусь была для яго «маленькім кавалкам на мапе свету», і ён запісаўся на заняткі проста з цікаўнасці, каб паслухаць, як гучыць мова.

Валянцін. Скрыншот: Tbm.blr, TikTok.com.

Аўтар падкрэсліў, што не мае беларускіх каранёў і не шукаў у мове сваіх продкаў. Але з часам вывучэнне мовы адкрыла для яго «новы сусвет». Асобна ён згадаў кнігу «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзімір Караткевіч – менавіта яна дапамагла яму ўбачыць Беларусь не толькі праз савецкія стэрэатыпы, але як краіну з уласнай гісторыяй, традыцыямі, замкамі і вуснай спадчынай.

У каментарыях пад відэа многія карыстальнікі падтрымалі аўтара і адзначылі, што ён вельмі добра размаўляе па-беларуску.

«Які вы маладзец. Прыемна слухаць! Дзякуй вялікі!» – напісала Ганна.

«Дзякуй вялікі, добры чалавек! Асалода да сэрца!» – падзякавала Tatsiana_k.

«Вашы словы ў самае сардэчка. Дзякуй!» – пракаментаваў Руні.

«Вельмі прыемна слухаць», – напісала senpolia3600.

Дарэчы, CityDog.io расказваў, што 25–27 верасня 2025 года ў Берліне прайшоў XII Міжнародны кангрэс беларусістаў. Адным з удзельнікаў стаў даследчык Ван Чжыўань, які вывучае беларускую мову і працуе над дысертацыяй, у якой аналізуе, сярод іншага, і беларускія дыялекты.

«Шчыра кажучы, мая беларуская пакуль што вельмі сціплая: я вучыў мову толькі год, ды і апошні раз займаўся ёю два гады таму. Але гэты кангрэс стаў для мяне сапраўды каштоўным вопытам, і я буду працягваць працаваць над сабой, каб у будучыні выступаць яшчэ лепш», – пісаў Ван.

Хто яшчэ з замежнікаў здолеў вывучыць беларускую мову?

CityDog.io таксама расказваў пра іспанку Анхелу Эспіносу, якая вывучыла беларускую мову і выдала на ёй пяць паэтычных зборнікаў.

Да 15 гадоў Анхела нават не ведала, што існуе Беларусь і беларуская мова. Але ў старэйшых класах яна атрымала стыпендыю і паехала ў ЗША па праграме міжкультурнага абмену.

Там яе зацікавілі славянскія мовы, яна скончыла бакалаўрыят па славянскай філалогіі ў Гранадскім універсітэце ў Іспаніі і працягнула навучанне ў Варшаве.

– Напачатку сябры-беларусы мне казалі, што неабавязкова валодаць беларускай мовай – усе размаўляюць па-руску і, калі я яе вывучу, буду ўсё разумець.

У 2010 годзе Анхела напісала тэкст пра падзеі ў Беларусі і перамагла ў конкурсе. На ўручэнне прэміі яе запрасілі ў Варшаву – менавіта там яна ўпершыню трапіла ў беларускамоўнае асяроддзе.

– І тады я цвёрда вырашыла, што калі мне настолькі падабаецца Беларусь, калі мне важна ведаць пра працэсы, якія там адбываюцца, то абавязкова авалодаць беларускай мовай. Гэта было лагічна – чаму я буду размаўляць па-руску, калі эліта размаўляе на беларускай? А я ж хачу быць з элітай!

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter