Кірмаш экалагічнай і арганічнай ежы ад беларускіх фермераў пройдзе ў Мінску 22 чэрвеня з 11:00 да 15:00 у “Пясочніцы” (Куйбышава, 45). Уваход на мерапрыемства бясплатны.
Сваю прадукцыю прапануюць фермеры з розных куткоў Беларусі. Усіх вытворцаў аб’ядноўваюць арганічныя прынцыпы вырошчвання прадуктаў: без выкарыстання песцыцыдаў, штучных мінеральных угнаенняў, без шкоды прыродзе і з гарантыяй карысці для здароўя спажыўцоў.

На кірмашы можна будзе набыць экалагічна чыстую зеляніну, гародніну, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі. А яшчэ дзетак і дарослых чакаюць цікавыя і пазнавальныя заняткі ад “Дзіцячых экамайстэрняў”.
Кожны з наведвальнікаў кірмашу зможа паўдзельнічаць у бясплатнай латарэі са смачнымі прызамі ад фермераў: на ўваходзе ўсе атрымаюць квіток з нумарам і змогуць выіграць добры падарунак.
Ганчары прапануюць свае ўнікальныя вырабы, зробленыя па старадаўніх ганчарных тэхналогіях. Жадаючых чакае майстар-клас па ціску масла. А супрацоўнікі “Агра-Эка-Культуры” пракансультуюць спажыўцоў, як выбіраць прадукцыю. Можна будзе бясплатна атрымаць шэраг выданняў па арганічнай гаспадарцы і сумежных тэмах.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.