У Вільнюсе пройдзе калядны кіначэлендж «КінаКаляды48» (можна далучыцца анлайн)

У Вільнюсе пройдзе калядны кіначэлендж «КінаКаляды48» (можна далучыцца анлайн)
Трэці год запар у Вільнюсе (і анлайн) праходзіць кіначэлендж «КінаКаляды48», дзе аматары кіно і беларускай культуры з усяго свету могуць стварыць свой уласны кароткаметражны фільм за 48 гадзін.

Трэці год запар у Вільнюсе (і анлайн) праходзіць кіначэлендж «КінаКаляды48», дзе аматары кіно і беларускай культуры з усяго свету могуць стварыць свой уласны кароткаметражны фільм за 48 гадзін.

У гэтым годзе арганізатары падзеі «КінаКаляды48» выбралі тэму беларускіх калядных традыцый: абрады, музыка, маскі і іншыя элементы культуры.

А вось праграма ўсяго кіначэленджу:

27 лістапада – КінаМіксер (анлайн і афлайн). Тут можна знайсці сваю каманду і даведацца ўсе падрабязнасці чэленджу.
13–15 снежня – здымкі фільмаў.
21 снежня – прэм’ера фільмаў у кінатэатры Вільнюса.

Зарэгістраваць каманду можна да 28 лістапада за 55 еўра, а да 13 снежня – за 65 еўра.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: тэлеграм-канал CreateCulture Space.

#Минск #Беларусь #Вильнюс
Еще по этой теме:
Беларусы ў Вільнюсе стварылі круты праект. Будзем удзельнічаць?
поделиться