Незалежная беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас» апублікавала шорт-ліст

Незалежная беларуская кінапрэмія «Чырвоны верас» апублікавала шорт-ліст
Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў на другую эдыцыю кінапрэміі. Узнагароды будуць уручаны ў 13 катэгорыях.

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў на другую эдыцыю кінапрэміі. Узнагароды будуць уручаны ў 13 катэгорыях.

У склад аргкамітэта ўвайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследчыкаў, якія ацанілі 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў. Гэта ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр, створаныя беларусамі. Некаторыя стужкі бралі ўдзел у кінапрэміі ананімна.

Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм

  • «Мара» Сашы Кулак;
  • «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык;
  • «Смеласць» Аляксея Палуяна.

Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм

  • «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага;
  • «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч;
  • «Метадычка» Паўла Мажара.

Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм

  • A Kid’s Flick Мікіты Лаўрэцкага;
  • «Лета 1989» Уладзіміра Казлова;
  • «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.

Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм

  • «Ператрымка» Андрэя Кашперскага;
  • «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі;
  • «У жывым эфіры» Мары Тамковіч.

Найлепшы анімацыйны фільм

  • «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына;
  • The Primitives Генадзя Буто;
  • Shirey Mara Наты Карнеевай.

Найлепшы рэжысёр

  • Ананімная рэжысёрка;
  • Саша Кулак за фільм «Мара»;
  • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску».

Найлепшы акцёр

  • Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах;
  • Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»;
  • Ананімны акцёр.

Найлепшая актрыса

  • Лянка Грыў за ролю ў фільме Soyka;
  • Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме «У жывым эфіры»;
  • Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і A Kidʼs Flick.

Найлепшая праца аператара

  • Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»;
  • Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»;
  • Саша Кулак за фільм «Мара».

Найлепшы сцэнарый

  • Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»;
  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»;
  • Мара Тамковіч за фільм «У жывым эфіры».

Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка)

  • Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»;
  • Dymna Vyderka за фільм «Мара»;
  • Valentina Caniglia за фільм Soyka.

Найлепшы саўнд-дызайн (праца кампазітара і (ці) гукарэжысёра)

  • Вольга Падгайская і ананімны саўнд-дызайнер за фільм «Галасы. Дзе мой край»;
  • Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»;
  • Генадзь Буто за фільм Too Big Drawing.

Адкрыццё года

  • Ананімная рэжысёрка;
  • Павел Мажар;
  • Юрый Сямашка.

Імёны пераможцаў будуць агучаны ў лютым.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться