З сакавіка запрацуе першы анлайн-кінатэатр беларускага кіно

З сакавіка запрацуе першы анлайн-кінатэатр беларускага кіно
Каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» запускае анлайн-кінатэатр Vodblisk, дзе ў анлайне можна будзе глядзець сучаснае незалежнае кіно, зробленае беларусамі. Першы фільм на платформе з’явіцца ўжо 1 сакавіка.

Як будзе працаваць платформа

Каб глядзець фільмы на платформе Vodblisk, трэба зарэгістравацца на сайце кінатэатра і выбраць упадабаны фільм. Для карыстальнікаў, якія рэгістраваліся на «Паўночнае ззянне» ў 2022 годзе, праходзіць паўторную рэгістрацыю не трэба, можна проста ўвайсці ў стары кабінет.

Доступ да любога фільма каштуе 5$ і выдаецца на 30 дзён, за гэты час фільм можна пераглядзець колькі заўгодна разоў.

Ужо 1-га сакавіка стане даступны першы фільм – «Мая бабуля з Марса», кранальная дакументальная гісторыя, знятая беларусам Аляксандрам Міхалковічам.

Штомесяц каманда плануе дадаваць новыя незалежныя беларускія фільмы на платформу.

Важна: Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, Vodblisk у 2023 годзе будзе бясплатны. Гэта звязана з тым, што ў мэтах бяспекі прымаць плацяжы ад карыстальнікаў з Беларусі пакуль немагчыма.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться