Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала старт продажаў бэстсэлера Стывена Кінга – рамана «Ззянне» у перакладзе на беларускую мову.
Кали памятаеце CityDog.io пісаў, што што выдавецтва «Янушкевіч» заключыла з амерыканскім пісьменнікам кантракт на выпуск яго класічных і новых кніг на беларускай мове. Першым выйдзе раман «Ззянне».
Старт продажаў адбудзецца на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве 24 мая. Калі будзіце ў Варшаве ў гэты дзень – можна трапіць на аўтограф-сесію з перакладчыцай Настай Карнацкай (Палац культуры і навукі, стэнд 138, Мармуровая зала).
З 24-га мая кнігу можна будзе заказаць таксама на нашым сайце Knihauka.com. Рассылка поштай і самавываз з «Кнігаўкі» пачнуцца з 28 мая. На Allegro кніга з’явіцца таксама 28 мая.
Таксама ўжо цяпер можна аформіць папярэдні заказ на кнігу на еўрапейскім Amazon у наступных краінах: Польшча, Германія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Нідэрланды, Бельгія.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.