Часткай каманды фестывалю «Паўночнае ззянне» стаў вядомы кінааналітык

Часткай каманды фестывалю «Паўночнае ззянне» стаў вядомы кінааналітык
Арганізатары фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» паведамляюць, што часткай каманды стаў кінааналітык Ігар Сукманаў. Ён далучыўся ў якасці праграмнага дырэктара Беларускага конкурсу.

Арганізатары фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» паведамляюць, што часткай каманды стаў кінааналітык Ігар Сукманаў. Ён далучыўся ў якасці праграмнага дырэктара Беларускага конкурсу.

Хто такі Ігар Сукманаў?

Ігар Сукманаў – сябар Еўрапейскай кінаакадэміі і прэзідэнт беларускай секцыі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў (FIPRESCI). З 2021 года ён уваходзіць у склад Праграмнай кансультацыйнай рады Адэскага міжнароднага кінафестывалю. А нядаўна далучыўся да каманды Варшаўскага кінафестывалю як праграмны дырэктар.

Сукманаў 11 гадоў курыраваў праграмную секцыю ігравога кіно Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Мінску – да моманту адхілення «Арт-Карпарэйшн» ад правядзення мінскага кінаагляду, а крыху пазней ліквідацыі кампаніі па рашэнні Мінгарвыканкама. Пад яго кіраўніцтвам «Лістапад» прадстаўляў кіно былога СССР або краін з агульным камуністычным мінулым Усходняй Еўропы, Азіі, у тым ліку Кітая.

На пытанне: «Чым будзе займацца “Паўночнае ззянне” сёлета?» – кінааналітык адказвае метафарычна:

– Шукаць папараць-кветку, бо, як інфармуе нас «Вікіпедыя», міфічная кветка, якая адкрывае яго ўладальніку скарбы і таямніцы свету, даруе празорлівасць і ўладу над нячыстым духам. Мы будзем фарміраваць і дэманстраваць нацыянальную праграму фільмаў, якія будуць умацоўваць дух праўды, творчай свабоды і неўтаймоўнай волі сцвярджаць боль і шчасце быць беларусам.

А калі адбудзецца фестываль?

Кінафестываль «Паўночнае ззянне» ў 2022 годзе часткова вярнуўся ў афлайн і сабраў поўныя залы ў Таліне і Вільнюсе, а ахвотных глядзець фільмы фэсту анлайн набралася больш за 2 тысячы чалавек.

Гледачам яшчэ невядомыя даты «Паўночнага ззяння – 2023». Аднак, каб даць магчымасць камандзе кінафестывалю працягваць паказваць беларусам і беларускам класнае якаснае кіно, падтрымаць данатам можна тут.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: прадстаўлена арганізатарамі.

поделиться