Беларуская IT-кампанія Apalon, якая ўваходзіць у склад амерыканскай Mosaic Group, выпусціла новую бясплатную праграму Kazki з беларускімі фальклорнымі аўдыёказкамі.
У праграме – 53 аўдыёказкі, якія на працягу 20 гадоў збіраў беларускі музыка Алег Хаменка. Музыку да твораў пісаў гурт “Палац”, лідарам якога з’яўляецца Хаменка.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/05_may/20_17524/DSC01949 (1).jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/05_may/20_17524/скриншоты приложения.png)
Казкі аб’яднаны ў тэматычныя катэгорыі:
- «Чароўныя казкі»;
- «Казкі пра жывёл»;
- «Дзіўныя казкі»;
- «Казкі пра жыццё»;
- «Павучальныя казкі»;
- «Казка пра салдата-доктара».
Кампанія Apalon зрабіла праграму абсалютна бясплатнай і для карыстальнікаў iOS, і для юзераў Android.
поделиться