Новости За день
CityDog.io

Той самы беларускі вядоўца-вандроўнік агучыў казку пра цмока. Слухаем?

Той самы беларускі вядоўца-вандроўнік агучыў казку пра цмока. Слухаем?
Беларускі вядоўца-вандроўнік Юрый Жыгамонт і студыя гуказапісу «Гаварун» выпусцілі казку «Люты цмок» ад Эдзіт Нэсбіт, якую ужо можна паслухаць на YouTube.

Беларускі вядоўца-вандроўнік Юрый Жыгамонт і студыя гуказапісу «Гаварун» выпусцілі казку «Люты цмок» ад Эдзіт Нэсбіт, якую ужо можна паслухаць на YouTube.

Некалі гадоў таму CityDog.io пісаў пра праект Gavarun.by, у якім сямейная пара за свой кошт перакладае мультсерыялы, фільмы, відэаролікі і запісвае аўдыякніжкі.

З верасня 2023 года студыя «Гаварун» разам з акцёрам, вядоўцам-вандроўнікам Юрыем Жыгамонтам выпускае сумесны праект – «Чытанні з Жыгамонтам».

«Нагадваем, што ў нас была галасаванка, дзе вы абіралі кнігу ў агучванні Юрыя Жыгамонта. Перамог зборнік англійскіх літаратурных казак “Лагодны цмок”. І вось першая казка адтуль – “Люты цмок” ад Эдзіт Нэсбіт», – піша каманда ў сацсетках.

Казку ўжо можна паслухаць на YouTube, а таксама падтрымаць выхад новых відэа на канале.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter