У Мінску зноў працуе беларускамоўная кавярня, якую закрылі ў студзені

У Мінску зноў працуе беларускамоўная кавярня, якую закрылі ў студзені
Пра закрыццё беларускамоўнай кавярні «Апостраф кава» (Алібегава, 28) стала вядома на пачатку студзеня. Гэта было адно з нямногіх у Мінску цалкам беларускамоўных месцаў: ад меню і абслугоўвання да вядзення сацсетак. Тыдзень таму кавярня зноў адкрылася.

«Вітанкі, даражэнькія! Ужо знаёмая вам кавярня “Апостраф”, якая надоечы мелася зачыніцца, працягне сваю працу. Не турбуйцеся, змяніўся толькі ўласнік. Месца знаходжання, інтэр’ер, духмяная кава і, вядома, беларуская мова чакаюць на вас. Мы пачынаем сваю працу 1 лютага ў 12:00. Прыходзьце самі і клічце сяброў. Можна нават з гадаванцамі, для іх таксама знойдуцца ласункі», – напісана ў сацсетках месца.

«Прастора беларускай мовы са смакам кавы», як называюць кавярню новыя ўладальнікі, працуе с 8:00 да 22:00 з панядзелка да пятніцы, з 9:00 да 22:00 у суботу і нядзелю.

Калі памятаеце, кавярня «Апостраф кава» адкрылася ў лістападзе 2021 года як цалкам беларускамоўнае месца. Просты інтэр’ер кавярні добра дапаўнялі цікавыя дэталі: напрыклад, перагародка з беларускім арнаментам, шафа з кнігамі і яркія партрэты вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Фото: Onliner.by.

поделиться