На YouTube-канале Lavon Volski з’явілася відэа з каверам сінгла Піта Сігера.
«Дзе кветкі?» – гэта кавер-версія песні Where Have All Тhe Flowers Gone ў выкананні Піта Сігера, натхненнем для якой паслужылі радкі традыцыйнай казачай народнай песні «Калода Дуда». Сінгл быў выпушчаны ў 1955 годзе і ўвайшоў у топ-20 лепшых палітычных песень па версіі брытанскага часопіса The New Statesman.
«Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час змест гэтай антываеннай песні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэту песню, і ёсць надзея, што вы нешта зразумееце», – пракаментавалі сваю працу музыканты.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.