Каманда беларусаў запусціла свой канал на YouTube, дзе вучыць дзетак англійскай мове па-беларуску. Пакуль праект робіцца толькі для 5-га класа 4-й чвэрці, якая неўзабаве пачнецца, але ў планах каманды – цалкам пераказаць беларускі школьны курс англійскай мовы.
«English з Наталкай – гэта відэакурс ангельскай мовы для беларускамоўных вучняў паводле падручніка Лапіцкай. Гэта той самы патрэбны школьны матэрыял, але патлумачаны простымі словамі. Мы прапаноўваем новыя тэхнікі навучання і запамінання – яскравыя вобразы, мнематэхнікі, гульні і цікавыя заданні», – пішуць стваральнікі праекта.
У кожнага выпуску плануецца свой герой. У першым відэа гэта малады праграміст Макс з Маладзечна, які вандруе па свеце, і яго верны сябар – сабака Джынджэр.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.