У продажы з’явіўся каляндар-слоўнічак «Лёгкая мова» на 2024 год. Кошт – 50 руб., можна замовіць па Беларусі і за мяжу.
Гэтым разам у каляндарык уключылі абсалютна новыя і самабытныя беларускія словы – агулам 366, фразеалагізмы, прымаўкі, цытаты і скорагаворкі з перакладам на англійскую і рускую мовы.
![Каляндар на стале.](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/11_november/16_34126/каляндар 1.jpg)
![Каляндар на беларускай мове.](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2023/11_november/16_34126/каляндар 2.jpg)
Кожны каляндар выпускаюць у падарункавай скрынцы з яскравай карцінкай, а таксама прыкладамі ўжывання слоў з мастацкай літаратуры. У камплекце – два магніцікі для мацавання ўпадабаных старонак на халадзільнік.
Кошт – 50 руб., пры замове ад 10 штук – скідка 10%. Замовіць можна як па Беларусі, так і за мяжу.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.