Каманда «Спячая спадчына», якая шукае і паказвае цікавыя беларускія славутасці, зрабіла свой фірмовы настольны каляндар. Яго ўжо можна замовіць у розныя краіны.
Аўтары праекта напісалі ў сваім інстаграме, што сёлета вырашылі зрабіць календары ў фармаце А5. Унутры можна ўбачыць фотаздымкі з 12 розных месцаў, якія праект Spiachaya.spadchyna «наведаў цягам мінулага года, а таксама ёсць крыху цікавай інфармацыі пра кожнае з іх».
Дарэчы, колькасць календароў абмежавана, аднак замовіць іх можна ўжо цяпер у любы пункт Беларусі і не толькі. Кошт – 25 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.