Знайшлі, дзе можна па-сапраўднаму пакалядаваць у выхадныя

Знайшлі, дзе можна па-сапраўднаму пакалядаваць у выхадныя
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый запрашае далучыцца да сапраўднага калядавання ў гэтыя выхадныя, 7 і 8 студзеня.

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый запрашае далучыцца да сапраўднага калядавання ў гэтыя выхадныя, 7 і 8 студзеня.

https://www.instagram.com/p/CnCW_kooz7w/?utm_source=ig_web_copy_link

«Наш добры сябра, аматар-краязнаўца Віктар Шыпкоў у гэтыя выхадныя ладзіць калядаванне! Кожны год яны разам з каляднікамі ходзяць са звяздой і пяюць псальмы (духоўныя вершы), – пішуць на старонцы музея. – Калі ў вас ёсць жаданне, вы можаце пабачыць гэты абрад. Магчыма, вы ведаеце патрэбныя псальмы – то зможаце далучыцца да самога дзейства. Але і проста пабачыць нажыва, як гэта адбываецца, таксама вельмі цікава. Каб наступным годам падрыхтавацца і паўдзельнічаць сур’ёзна»

7 студзеня (субота) вёска Маркавічы (Гомельскі раён). Пачатак каля 12-й гадзіны дня, вуліца Сялянская.

8 студзеня (нядзеля) вёска Гадзічава (Гомельскі раён). Пачатак каля 12-й гадзіны дня, вуліца Чырвонаармейская.

Дарэчы, калі вы да гэтага часу не былі ў самім Веткаўскім музее стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, то мы вельмі раім. Тут мы расказвалі пра тое, чаму ён сапраўды ўнікальны.

#Беларусь
поделиться