Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый запрашае далучыцца да сапраўднага калядавання ў гэтыя выхадныя, 7 і 8 студзеня.
https://www.instagram.com/p/CnCW_kooz7w/?utm_source=ig_web_copy_link
«Наш добры сябра, аматар-краязнаўца Віктар Шыпкоў у гэтыя выхадныя ладзіць калядаванне! Кожны год яны разам з каляднікамі ходзяць са звяздой і пяюць псальмы (духоўныя вершы), – пішуць на старонцы музея. – Калі ў вас ёсць жаданне, вы можаце пабачыць гэты абрад. Магчыма, вы ведаеце патрэбныя псальмы – то зможаце далучыцца да самога дзейства. Але і проста пабачыць нажыва, як гэта адбываецца, таксама вельмі цікава. Каб наступным годам падрыхтавацца і паўдзельнічаць сур’ёзна»
7 студзеня (субота) – вёска Маркавічы (Гомельскі раён). Пачатак каля 12-й гадзіны дня, вуліца Сялянская.
8 студзеня (нядзеля) – вёска Гадзічава (Гомельскі раён). Пачатак каля 12-й гадзіны дня, вуліца Чырвонаармейская.
Дарэчы, калі вы да гэтага часу не былі ў самім Веткаўскім музее стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, то мы вельмі раім. Тут мы расказвалі пра тое, чаму ён сапраўды ўнікальны.