У Мінск ідзе міжнародны джазавы фэст – на Дзень усіх закаханых

У Мінск ідзе міжнародны джазавы фэст – на Дзень усіх закаханых
З 14 па 16 лютага ў Мінску пройдзе Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020: у сталіцу Беларусі прыедуць лепшыя джазавыя музыкі з іншых краін. Усе канцэрты адбудуцца ў культурным хабе Оk16.

З 14 па 16 лютага ў Мінску пройдзе Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020: у сталіцу Беларусі прыедуць лепшыя джазавыя музыкі з іншых краін. Усе канцэрты адбудуцца ў культурным хабе Оk16.

Minsk Winter Jazz – што гэта? 

Гэта крос-культурны форум з удзелам лепшых джазавых музыкантаў з Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі, Францыі, Польшчы і Беларусі. Прадзюсер фестывалю – канцэртнае агенцтва «Эквілібрыум ПЛЮС» (вядомае раней як «Эквілібрыум АРТС»). Падзею падтрымалі беларускія пасольствы Францыі і Вялікабрытаніі, Польскі інстытут у Мінску, праект Еўрапейскага саюза MOST і кампанія «Рэгула».

А што ў праграме?

14 лютага (пятніца) – My Jazzy Valentine

19:00. Канцэрт-адкрыццё.

Канцэрт-адкрыццё прыпадае на самае рамантычнае свята – Дзень святога Валянціна. Запрошаная зорка, спявак з Вялікабрытаніі Кліўленд Уоткіс (Cleveland Watkiss), выступіць разам з беларускай соул-групай Dee Tree. Публіку таксама чакае новая праграма ад «лепшага беларускага джазавага экспарта» – калектыва Apple Tea.

23:00. Post-jazz night by Radio Plato.

Гэта afterparty разам з дыджэямі беларускай радыёстанцыі Radio Plato. Дагэтуль яно складалася з «класічнай нятленкі і аўтэнтычнай world music, актуальнага індзі, рытмічных эдзітаў і густоўных беларускіх рэлізаў», а цяпер мы пачуем яго адаптацыю ў стылістычна разнастайнай прасторы джаза.

15 лютага (субота) – From Europe with Love

11:00. «Майстэрня вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам».

Тут возьмуць удзел юныя вакалісты Школы сучаснага вакальнага мастацтва Веранiкi Яноўскай, Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (кіраўнік – Інэса Бадзяка), а таксама ўсе ахвотнікі джаза. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

19:00. Канцэрты Вінсэнта Перані, гурта Algorhythm і Трыа Анатоля Тарана.

Модныя еўрапейскія джазавыя музыканты – Вінсэнт Перані (акардэон) з Францыі, гурт Algorhythm з Польшчы і Трыа Анатоля Тарана з Беларусі – будуць ствараць новую гукавую рэчаіснасць на шматстылістычнай аснове еўрапейскага джаза, прыцягваючы ў свае імправізацыі неабмежаваныя сродкі электроннай музыкі і нават пост-рока.

Вінсэнт Перані – лаўрэат міжнародных конкурсаў і ўладальнік прэстыжных узнагарод, якога называюць мэтрам акардэона. Музычнае бачанне маэстра – разняволенае і неабмежаванае, таму ён удала аб’ядноўвае знаёмыя мелодыі з імправізацыямі.

16 лютага (нядзеля) – All That Jazz

11:00. Дабрачынны канцэрт «Джаз для дзяцей ад дзяцей».

Музычная імпрэза пройдзе з удзелам выпускнікоў «Майстэрнi вакальнай імправізацыі з Клiўлендам Уоткісам» і самога мэтра джазавай сцэны. Сродкi ад канцэрта будуць пераведзены ў Мiжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «ШАНС».

19:00. Канцэрты трыа Phronesis, Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта The Outsiders.

Спасціжэнне джазавага свету не абмяжуецца вандроўкамі па калідорах часу і стылю. Фестываль падорыць прыхільнікам джаза выключную магчымасць – апынуцца ў сапраўднай творчай лабараторыі. Эксперыменты вядомага еўрапейскага трыа Phronesis зменяцца пошукамі айчынных джазавых выканаўцаў – Паўла Аракеляна (саксафон) і гурта The Outsiders.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться