Група Dee Tree запісала навагодні джынгл на беларускай мове і прапануе гледачам кліпа прыдумаць да яго назву. Аўтар лепшай атрымае ў падарунак навушнікі Galaxy Buds ад Samsung Belarus.
Паглядзіце, які кліп знялі музыкі
Візуальныя эфекты ў роліку стварыла ілюстратарка Вольга Няснова. Падчас здымак яна дамалёўвала кліп пры дапамозе інтэлектуальнага пяра S Pen і відэарэдактара на Galaxy Note 10.
Як атрымаць навушнікі?
Кампанія Samsung Belarus абвясціла конкурс на лепшую назву для навагодняга трэка. Для ўдзелу трэба падпісацца на канал Samsung Belarus і пакінуць свой варыянт назвы ў каментарыях. Пераможцу конкурса ўзнагародзяць навушнікамі Galaxy Buds.