Беларускае выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала новы каляндар на 2025 год па «найпрыемнейшым кошце».
Як піша каманда выдавецтва ў сваім інстаграме, «унутры – цудоўныя і яркія фота з беларускімі народнымі строямі». Гэты праект фатографка Кацярына Аракчэева рыхтавала 1,5 года.
У каляндар увайшлі 12 партрэтаў вялікага памеру А3 з анатацыямі строяў. Набыць каляндар на 2025 год ужо можна ў анлайн-краме выдавецтва «Тэхналогія». Кошт – 16,90 руб.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: Instagram.com.