Ура! Беларускае выдавецтва абвясціла аб старце продажаў фантастычнай сагі

Ура! Беларускае выдавецтва абвясціла аб старце продажаў фантастычнай сагі
Выдавецтва «Янушкевіч» напісала ў сваім інстаграм-акаўнце, што з 15 лістапада можна купіць трэці том сагі Яраслава Гжэндовіча.

Выдавецтва «Янушкевіч» напісала ў сваім інстаграм-акаўнце, што з 15 лістапада можна купіць трэці том сагі Яраслава Гжэндовіча.

З 15 лістапада пачнецца старт продажаў трэцяга тома кнігі «Гаспадар ледзянога саду» польскага пісьменніка Яраслава Гжэндовіча, які выдавецтва «Янушкевіч» выдала па-беларуску. Пераклалі кнігу Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч, дызайн зрабіў Пётр Цеслінскі.

«Ашаламляльныя сваёй маштабнасцю і эстэтыкай творы Яраслава Гжэндовіча – найлепшы ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце», – так піша пра выданне каманда «Янушкевіча».

Купіць кнігу можна будзе на сайтах Knihauka.com, Allegro, Amazon, у кнігарні «Кнігаўка» (Варшава). Дастаўка па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусь. Кошт – 59,90 зл., альбо 49 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь #Вильнюс
Еще по этой теме:
Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла новую кнігу Альгерда Бахарэвіча
поделиться