20 лютага стартуе серыя анлайн-сустрэч для мужчын з Беларусі ў эміграцыі «Усё сказаў». Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца да 7 лютага.
Што за праект
Вольная прастора для беларускіх мужчын, каб абмяркоўваць надзённыя праблемы, дзяліцца досведам, выказваць свае думкі і падтрымліваць адзін аднаго.
Як трапіць
Сустрэчы будуць праходзіць раз у два тыдні па аўторках у 19:00 (па мінскім часе):
- 20 лютага,
- 5 сакавіка,
- 19 сакавіка,
- 2 красавіка,
- 16 красавіка,
- 30 красавіка,
- 14 мая,
- 28 мая.
Сустрэчы будуць арганізаваны мадэратарамі, якія маюць досвед фасілітацыі груп анлайн.
Дзе: анлайн-платформа Zoom.
Мовы: руская і беларуская.
Падаць заяўку можна да 7 лютага ўключна па спасылцы.
У час падрыхтоўкі і правядзення анлайн-сустрэч будуць выкананы правілы асабістай інфармацыйнай бяспекі.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.