Інтэрнэт-кнігарня Кnihauka.com працуе пакуль у тэставым рэжыме, але замаўляць беларускія кнігі ў розныя краіны з гэтым сайтам выдавецтва «Янушкевіч» стала зручней.
«Адразу просім прабачэння за збоі. Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку Januskevic.by», – піша каманда праекта.
На старонцы інтэрнэт-кнігарні будзе шырокі асартымент кніг, якія ёсць у выдавецтва. Таксама прадугледжана сістэма скідак з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў.
«Тут даступна дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію – тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы. З цягам часу гэта пляцоўка стане асноўнай – менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі», – дзеліцца каманда.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.