Калі вы чакалі знак, то вось ён: знайшлі крутыя ілюстрацыі з абяцанкамі сабе ў 2023-м

Калі вы чакалі знак, то вось ён: знайшлі крутыя ілюстрацыі з абяцанкамі сабе ў 2023-м
Беларуская ілюстратарка і аніматарка Юлія Спіноза @buddyunholly апублікавала на сваёй старонцы ў Instagram крутыя матывацыйныя ілюстрацыі з абяцанкамі самому сабе ў 2023 годзе. Глядзіце, выбірайце і выконвайце.

«У мяне, як і ў шмат каго, быў вельмі цяжкі і стрэсовы год. Я адаптавалася ў новай краіне, вучыла новую мову, увесь час разбіралася з унутраным і знешнім стрэсам, – падзялілася Юлія ў каментарыі СityDog.io. – Таму ў некаторы момант я эмацыйна настолькі выгарэла, што ў мяне не засталося сіл ані на клопат пра блізкіх людзей, ані на эгаістычны клопат пра сябе саму.

Я засяродзілася на тым, што я бы хацела рабіць лепш у наступным годзе, але сабрала ў карцінках не толькі свае прагненні, а яшчэ і трошкі падумала аб тым, чаго б маглі хацець іншыя. Я проста села і напісала спіс сама сабе ў тэлеграме, сабрала свае сілы ў кулачок і намалявала напрыканцы года гэтыя карцінкі».

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: @buddyunholly.

#Беларусь #Минск
поделиться