HONAR запусціў новую калекцыю адзення – з уладарамі ВКЛ. Як вам?

HONAR запусціў новую калекцыю адзення – з уладарамі ВКЛ. Як вам?
Мінскі брэнд сучанага беларускага адзення HONAR запускае новую калекцыю з уладарамі ВКЛ. І ўжо з 20 сакавіка яе можна набыць праз фірмовую інтэрнэт-краму honar.by.

Мінскі брэнд сучанага беларускага адзення HONAR запускае новую калекцыю з уладарамі ВКЛ. І ўжо з 20 сакавіка яе можна набыць праз фірмовую інтэрнэт-краму honar.by.

Як расказаў дызайнер Павел Доўнар, новая калекцыя была падрыхтавана да чарговай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – першай сучаснай спробы беларусаў стаць уладарамі на сваёй зямлі.

– Уладар – так называлі сябе вялікія князі літоўскія. А ВКЛ было пакуль, бадай, самай слаўнай беларускай дзяржавай. Адпаведна сярод кіраўнікоў княства можна вылучыць найбольш выбітных лідараў. Міндоўг, Гедымін, Вітаўт – гэтыя постаці і натхнілі нас, бо стварылі адну з самых магутных дзяржаў тагачаснай Еўропы, – адзначыў Павел Доўнар.

 

Калекцыя выканана ў стылістыцы вулічнай моды і аздоблена вышыўкай, асновай для якой сталі працы выбітнай майстрыні беларускай выцінанкі Вольгі Palunisa:

– Асновай кожнай працы з’яўляецца Дрэва жыцця – самы ўлюбёны матыў беларускай выцінанкі. Праз сімвалы, якія напаўняюць дрэва кожнага ўладара, я імкнулася перадаць асаблівасці характару і часу праўлення кожнай асобы.

Пакуль што ў калекцыі прадстаўлены выявы Міндоўга, Гедыміна і Вітаўта. Плануецца, што восенню выпусцяць рэчы яшчэ з двума ўладарамі. Калі праект будзе паспяховым, аўтары абяцаюць рухацца па старонках гісторыі далей – аж да нашага часу.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться