У кінатэатрах Мінска пакажуць легендарны навагодні фільм па-беларуску

У кінатэатрах Мінска пакажуць легендарны навагодні фільм па-беларуску
З 11 па 13 студзеня ў кінатэатрах “Масква” і velcom cinema пройдуць святочныя паказы фільма “Адзін дома” на беларускай мове. У агучцы фільма ўзялі ўдзел 14 чалавек, уключаючы прафесійных акцёраў тэатра і кіно, – гэта новы рэкорд праекта “Беларускія ўікэнды”.

З 11 па 13 студзеня ў кінатэатрах “Масква” і velcom cinema пройдуць святочныя паказы фільма “Адзін дома” на беларускай мове. У агучцы фільма ўзялі ўдзел 14 чалавек, уключаючы прафесійных акцёраў тэатра і кіно, – гэта новы рэкорд праекта “Беларускія ўікэнды”.

мы здесь

Сярод беларускіх зорак, якія агучвалі знакамітую навагоднюю камедыю, Павел Харланчук, Яўген Перлін, Святлана Цімохіна, Юліяна Міхневіч, якія ужо не аднойчы агучвалі фільмы праекта, і многія іншыя. “Адзін дома” завершыць “Калядны марафон”, папярэднія фільмы якога – “Цвёрды арэшак” і “Гэта цудоўнае жыццё” – сабралі на паказах больш за 3500 чалавек.

Зняты ў 1990 годзе “Адзін дома” – адзін з самых папулярных навагодніх фільмаў апошніх трыццаці гадоў. Стужка распавядае пра Кевіна МакКалістара, малодшага сына ў вялікай сям’і. Напярэдадні вандроўкі ў Еўропу яго выпадкова пакінулі дома аднаго, і яму прыйшлося спраўляцца з недзіцячымі праблемамі: у прыватнасці, з парай прафесійных рабаўнікоў. У 1991 годзе сямейная камедыя са шчаслівым фіналам атрымала дзве намінацыі на “Залаты глобус” і дзве – на “Оскар”.

Гледачы змогуць не толькі атрымаць асалоду ад прагляду любімага фільма на беларускай мове, але і паўплываць на будучыню праекта “Беларускія ўікэнды”: усе госці змогуць паўдзельнічаць у апытанні на тэму іх пераваг у кіно. Які фільм быў лепшым у 2018 годзе, фільмы якіх жанраў хацелася б глядзець часцей – адказы гледачоў паўплываюць на рэпертуар будучага сезона “Беларускіх уікэндаў”.

У рамках праекта “Беларускія ўікэнды”, які рэалізуе кампанія “Кінаконг” пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter