Ура! Выходзяць новыя кнігі з серыі пра «Ведзьмара» і «Гары Потэра»

Ура! Выходзяць новыя кнігі з серыі пра «Ведзьмара» і «Гары Потэра»
Беларускамоўныя кнігі «Гары Потэр і таемная зала» і «Вядзьмар. Меч наканавання» неўзабаве з’явяцца ў продажы, абвясціла на сваёй старонцы ў Facebook выдавецтва «Янушкевіч».

Беларускамоўныя кнігі «Гары Потэр і таемная зала» і «Вядзьмар. Меч наканавання» неўзабаве з’явяцца ў продажы, абвясціла на сваёй старонцы ў Facebook выдавецтва «Янушкевіч».

Калі чакаць кнігу «Гары Потэр і Таемная зала»? 

Калі памятаеце, CityDog.by пісаў, што з-за «форс-мажорных абставін» старт продажаў другой беларускамоўнай кнігі пра Гары Потэра пераносіцца.

Цяпер стала вядома, што набыць кнігу «Гары Потэр і таемная зала» можна будзе 10 кастрычніка ў кнігарні «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11). Крама адкрываецца а 10-й гадзіне раніцы.

«Колькасць экзэмпляраў будзе абмежаванай, і гэта не рэкламны ход», – папярэджвае выдавецтва.

Да 8 кастрычніка вы можаце аформіць перадзаказ на кнігу «Гары Потэр і таемная зала» за 28 рублёў. Кнігі па папярэднім заказе можна атрымаць у офісе выдавецтва (вул. Мар’еўская, 7а, офіс 10) 10 кастрычніка з 10 да 14 гадзін.

Дзе набыць кнігу «Вядзьмар. Меч наканавання»? 

Старт продажаў новага тома «Вядзьмара» запланаваны на 15 кастрычніка. Да 13 кастрычніка на сайце вядзьмар.бел на кнігу «Вядзьмар. Меч наканавання» адкрыты папярэдні заказ па кошце 29 рублёў (дарэчы, там можна заказаць і першую кнігу «Апошняе жаданне»).

Беларускае выданне другой кнігі Анджэя Сапкоўскага прапануюць набыць на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», які пройдзе ў Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). Там можна будзе атрымаць і заказаную кнігу.

Над тэкстам працавала перакладчыца Кацярына Маціеўская, за афармленне кнігі адказваў мастак Улад Пятручык.

Другі том «Вядзьмара» выйдзе накладам у 1000 экзэмпляраў. У выдавецтве адзначаюць, што кніга – калекцыйная, бо з’явяцца ўсе сем тамоў легендарнай сагі Анджэя Сапкоўскага.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Выдавецтва «Янушкевіч».

поделиться