З-за «форс-мажорных абставін» старт продажаў другой беларускамоўнай кнігі пра Гары Потэра пераносіцца, паведамілі ў Facebook-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч».
«Форс-мажорныя абставіны»: што здарылася?
Калі памятаеце, CityDog.by пісаў, што старт продажаў беларускага выдання кнігі Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і таемная зала» (Harry Potter and The Chamber of Secrets) мусіў адбыцца 26 верасня ў Доме кнігі «Светач».
Але па тэхнічных прычынах прэзентацыя кнігі пераносіцца.
«На жаль, у нас форс-мажорныя абставіны. Пры вырабе накладу дапушчана істотная паліграфічная памылка. З тэхнічных прычын старт продажаў кнігі Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і Таемная зала” пераносіцца на пазнейшы тэрмін», – паведамілі ў выдавецтве.
Калі чакаць кнігу?
Зараз новая дата старту продажаў невядомая. У выдавецтве «Янушкевіч» пішуць, што яе абвесцяць праз некалькі дзён. Пакуль што вы можаце аформіць перадзаказ на кнігу «Гары Потэр і таемная зала»: прапанова дзейнічае да 18:00 24 верасня.
Пра пераклад Гары Потэра і не толькі: «У адной з кніг Хагрыд расказвае пра свае прыгоды ў Мінску». Дзякуючы гэтай дзяўчыне бестсэлеры пра Гары Потэра перакладзены на нашу мову
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
Фота: Выдавецтва «Янушкевіч».