У Мінску 15 жніўня можна будзе пагуляць у настольную гульню «Веру – не веру», дзе будзе магчымасць падыскутаваць, абмяняцца меркаваннямі пра бягучыя праблемы беларускага грамадства і разам пашукаць шляхі іх вырашэння.
Фармат гульні: 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і беларускае грамадства, частка з якіях з’яўляецца праўдай, а частка – не.
Правілы: удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а пасля даюць адказ: веру або не веру. Тады агучваюцца сапраўдныя лічбы.
Мэта гульні: абмеркаванне праблем, якія існуюць у нашым грамадстве, а таксама пошук магчымых варыянтаў іх рашэння.
Калі: 15 жніўня (аўторак), 18:30.
Дзе: Мінск (афлайн), падрабязнасці пра месца правядзення – пасля рэгістрацыі.
Уваход: вольны, дэдлайн рэгістрацыі – 14 жніўня.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.