Адукацыйная ініцыятыва «Васьміног» абвяcціла конкурс на падтрымку адукацыйных праектаў. У рамках конкурсу можна атрымаць фінансавую падтрымку адукацыйных праектаў, накіраваных на распрацоўку навучальных праграм, методык для дзяцей у Беларусі ці ў анлайн-фармаце.
У рамках конкурсу можна атрымаць:
- фінансавую падтрымку пілотных адукацыйных праектаў як у Беларусі, так і ў анлайн-фармаце;
- фінансавую падтрымку арганізацый і ініцыятыў па нефармальным навучанні за межамі Беларусі або анлайн.
Каму падыдзе: у прыярытэце падтрымка нефармальных адукацыйных ініцыятыў, кароткатэрміновых праектаў (ад 3 да 12 месяцаў), якія дзейнічаюць як у Беларусі, так і ў эміграцыі, афлайн і анлайн.
Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе:
- адукацыйныя ўстановы і ініцыятывы ў Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
- асобы, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
- настаўнікі, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
- дзеячы культуры і адукацыі.
Якія ўмовы: праект павінен пачынацца не раней за 01.05.2023. Заяўкі прымаюцца з 02.02.2023 да 20.03.2023.
Па словах арганізатараў, будзе падтрымана не менш за 40 праектаў.
Памер гранта можа складаць 1000 – 60 000€.
Тут можна знайсці падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсу, а таксама даслаць заяўку.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.