Петыцыя «Дадайце белмову ў GoogleAds» на Change.org сабрала ўжо больш за 10 тысяч подпісаў.
Стваральнік петыцыі піша, што цяпер Google блакіруе спробу запусціць рэкламу на беларускай мове: «Неподдерживаемый язык. Запрещены объявления и целевые страницы на языках, которые не поддерживаются языковым таргетингом Google Рекламы».
«Мы, беларусы, ...> просім вас не заставацца ў баку ад падзей, якія зараз адбываюцца ў Беларусі!» – гаворыцца ў петыцыі. Стваральнікі пішуць, што «стан беларускай мовы даведзены да крытычнага. Мы не хочам больш з гэтым мірыцца».
«Мы сутыкнуліся з дзвюма праблемамі:
1) на беларускай мове немагчыма рэкламаваць бізнес праз Google Ads, нават забаронена выкарыстоўваць у рэкламе спасылкі для пераходу на беларускамоўныя сайты;
2) для беларускамоўных ролікаў на YouTube вельмі цяжка, а часам немагчыма прайсці мадэрацыю ў платным рэкламным сэрвісе Google Ads.
Заклікаем вас як мага хутчэй далучыць беларускую мову ва ўсе сэрвісы і наладкі ў Google Ads і даць магчымасць карыстацца беларускай мовай у Google Ads нароўні з іншымі мовамі (ангельскай, расейскай, украінскай і г.д.)!»
Падпісаць петыцыю можна тут.
Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.