Першую кнігу Фіцджэралда па-беларуску можна будзе набыць у Польшчы

Першую кнігу Фіцджэралда па-беларуску можна будзе набыць у Польшчы
Заўтра, 29 сакавіка, старт продажаў рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі» ад выдавецтва «Янушкевіч». Гэта першая кніга Фіцджэралда, выдадзеная на беларускай мове.

Заўтра, 29 сакавіка, старт продажаў рамана Фрэнсіса Скота Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі» ад выдавецтва «Янушкевіч». Гэта першая кніга Фіцджэралда, выдадзеная на беларускай мове.

«Заўтра – старт продажаў “Вялікага Гэтсбі”! І няблага атрымалася! Нагадаем, што гэта першая кніга Фрэнсіса Скота Фіцджэралда па-беларуску. Пераклад выканаў Сяргей Матырка. Электронную версію можна купіць ужо сёння на Google Play. Папяровую кнігу ў цвёрдай вокладцы можна купіць на польскім маркетплэйсе Allegro», – пішуць в Instagram-акаўнце выдавецтва.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться