Гайд па Кракаве. Фота: аўтары.

Беларус выпусціў класны беларускамоўны гайд па Кракаве. Што цікавага ўнутры

Гайд па Кракаве. Фота: аўтары.

Кракаўскі блогер і гід Глеб разам з дызайнеркай Аляксандрай у ліпені выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве. У ім сабралі 44 месцы, інтэрактыўныя заданні і лічбавыя бонусы для тых, хто хоча лепш пазнаёміцца з горадам.

мы здесь

Аўтары падзялілі 44 лакацыі на сем катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары, экспірыенс і шопінг. Каля кожнага месца ёсць кароткае апісанне на 20 слоў, каб вы маглі хутка зразумець, ці варта туды ісці.

Гайд па Кракаве. Фота: аўтары.

Паводле Глеба, праца над выданнем заняла паўгода.

«Канцэпцыя была гатовая ад самага пачатку і не змянілася. Але сама падрыхтоўка заняла доўгія месяцы: мы выбіралі вокладку са шматлікіх варыянтаў, тэставалі месцы для падборкі і рабілі пробнікі для сяброў, каб сабраць зваротную сувязь», – расказвае ён.

Аўтары кажуць, што хацелі зрабіць сучасны гайд, які можна падарыць блізкім.

Што ўнутры?

У гайдзе ёсць некалькі інтэрактыўных элементаў. Напрыклад, бінга з 12 «па-сапраўднаму кракаўскімі» актыўнасцямі, якое можна запаўняць стыкерамі, пошук месца на гістарычным здымку Кракава 1942 года, красворд, старонкі для турыстычных пячатак і асабістых нататак. Адна са старонак нават змяшчае жартам напісаны дазвол праліць на яе каву.

Гайд па Кракаве. Фота: аўтары.

Разам з друкаванай версіяй пакупнікі атрымаюць PDF-версію для тэлефона, Google Maps з усімі пазначанымі лакацыямі, а таксама яшчэ 15 месцаў, якія не ўвайшлі ў асноўны друкаваны спіс.

Гайд каштуе 55 злотых (каля 41,53 руб.). У якасці бонусу аўтары дадаюць хэнд-мэйд-паштоўку, якую дызайнерка Аляксандра зрабіла ў тэхніцы лінагравюры. Набыць гайд можна тут. Таксама пры яго набыцці можна пры жаданні дакупіць дзве паштоўкі, якія падрыхтавалі аўтары.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Польша
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter