Беларуска патлумачыла прыказкі пра катоў і назвала гэта «беларускай на С1»

Беларуска патлумачыла прыказкі пра катоў і назвала гэта «беларускай на С1»
Беларуска з нікам heta.pryhozha апублікавала ў інстаграме падборку картак з беларускімі прыказкамі пра катоў і іх тлумачэннямі – «беларуская на С1». За два дні публікацыя набрала амаль 2000 лайкаў.

Беларуска з нікам heta.pryhozha апублікавала ў інстаграме падборку картак з беларускімі прыказкамі пра катоў і іх тлумачэннямі – «беларуская на С1». За два дні публікацыя набрала амаль 2000 лайкаў.

мы здесь

У подпісе да паста аўтарка прызналася, што не ўсе беларускія выразы пра катоў можна назваць пазітыўнымі: «Прызнацца шчыра, далёка не ўсе беларускія выразы пра катоў пазітыўныя. Але сабрала некалькі, якімі можна карыстацца, а Кіт візуалізаваў. Не дзякуйце, але можаце перасылаць».

Карткі аформлены з прыкладамі выразаў і іх простым тлумачэннем:

  • «Кату па пяту» – так кажуць пра нешта вельмі маленькае. 
  • «Кешкацца як кот з селядцом» – доўга і марудна займацца справай. 
  • «Злосці поўны косці, а сілы як у ката» – слабы. 
  • «Падыходзіць як кату лапці» – калі нешта не падыходзіць. 
  • «Іграць як кот на цымбалах» – не ўмець нешта рабіць. 
  • «Баяцца як кот квакухі» – баяцца кагосьці злога.

За два дні публікацыя сабрала амаль дзве тысячы лайкаў і больш за 30 каментарыяў. Вось некаторыя з іх.

«Ласы на чужыя каўбасы – пра катоў таксама», – нагадала taja_kacia.

«Хм, ды я з дысерам менавіта як кот з селядцом», – напісаў zwycz_czalawiek.

«Кот відавочна не згодны з гэтым паклёпам», – жартуе kot_chodz_chodz_chodz.

«Які допіс, клас», – напісала maria.chekun.

«А яшчэ ёсць – мазгоў на кашыную п**ду не намазаць (дурны). Падслухана пад Лепелем у вёсцы», – падзялілася pashtetio.

«Глядзіць як кот на смятану (пра хлопца, які заглядаецца на дзяўчыну)», – напісала zoyabirillo.

Раней CityDog.io пісаў пра беларуску з нікам @_yarets. Яна выкладала відэа пра беларускія словы, якія часта чула ад сваёй бабулі.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter